реклама партнерів:
Головна › Новини › РЕЛІГІЯ

У Чернігові пройде конференція Білоруської Церкви

Пра падрыхтоўку канферэнцыі “Беларуская інтэлігенцыя – у падтрымку беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы” распавялі прадстаўнікі Руху салідарнасці “Разам” падчас сустрэчы ў Віцебску.

Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква зарэгістравана як замежная царква ў Нью-Ёрку, але адзіная парафія, якая існуе ў Менску, цягам 20-ці гадоў не можа дамагчыся рэгістрацыі. Вернікі перакананыя, што парафію не рэгіструюць па палітычных прычынах – каб не было альтэрнатывы праваслаўнай царкве, якая кіруецца з Масквы. Такой самай думкі прытрымліваецца і сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая: – Беларускай праваслаўнай царквы няма ў прыродзе, яна не існуе. Беларускай праваслаўнай царквой называюць апошні экзархат Маскоўскага Патрыярхату расейскай праваслаўнай царквы. Няма больш спалітызаванай структуры, няма большага правадніка “рускага міру” ў Беларусі, як расейская праваслаўная царква.

Гісторыя беларускай аўтакефальнай царквы мала вядомая грамадзянам Беларусі, дзейнасць адзінай парафіі сустракае шматлікія перашкоды. І таму на навукова-асветніцкую канферэнцыю, якая пройдзе 17-18 жніўня ў Чарнігаве, ускладаюцца вялікія надзеі. Гаворыць Вячаслаў Сіўчык, сябра Руху салідарнасці “Разам”: – Ёсць магчымасць прадэманстраваць свету, што тут не можа быць манаполіі расейскай праваслаўнай царквы. Мы думаем, што збярэцца каля 100 чалавек з самых буйных гарадоў Беларусі. І тыя даклады, якія там будуць гучаць, дапамогуць адрадзіцца беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царкве.

На думку арганізатараў, правядзенне канферэнцыі засведчыць, што ў Беларусі ёсць шмат прыхільнікаў ідэі пра неабходнасць беларускай праваслаўнай аўтакефаліі. А навуковыя даклады, якія будуць размешчаны ў інтэрнэце і выдадзены асобным зборнікам, стануць грунтоўнымі даведачнымі матэрыяламі для ўсіх, хто неабыякавы да гэтай праблемы.

Ганна ЛІПКА,
Рацыя



Теги:автокефалія, РПЦ, БАПЦ, наукова конференція, Україна - Білорусь


Читайте також






Коментарі (0)
avatar