Наследаванне Мандэльштаму
Мы жывем, а пад намі краіны няма,
Тут за мову – пагарда, за праўду – турма.
Тут аўчаркі на пляцах, у кратах акно,
Нашых словаў адчайных за крок не чутно.
А дзе шэптам і вымавяць слоўца –
Там прыпомняць сіпатага шклоўца.
Яго лысіна – нібы шаманскі тамтам,
Ён паўсюль, дзе ні глянь, там і тут, тут і там.
Ён у спёку – на поле, на лыжы – ў мароз,
Дзікім воласам скрозь, нібы шчэццю, зарос.
Кіне кліч – і пачнецца сяўба ці гульба,
Замірае усё – як зірне з-пад ілба…
І над целам раздзертай Айчыны
Уздымае ён вус прусачыны.
А вакол яго – злодзей, бандыт і махляр,
Ён плюе ім у твар, а яны: – Слаўся, цар!
А вакол яго – невук, халуй – не падходзь,
Ён віе з іх аброць, а яны: – Ваша бродзь!..
І пляце за указам указ, варажэй –
Б’е пад дых, у пахвіну, каму і ніжэй...
І не можа прывыкнуць ніяк беларус:
Чвэрць стагоддзя – пагрозы, хлусня і прымус,
І сцякае атрутная сліна
Па шырокіх грудзях славяніна.
Міхась СКОБЛА

Читайте також |
Коментарі (0) |