Мяжа. Шлагбауми
Мяжа. Шлагбаўмы. У пагонах злыдні
Вышукваюць крамолу ў багажы.
Па торбах лазяць, аж пакуль не збрыдне,
І тое ім, і гэта пакажы.
Здавалася б, высільвацца чаго ім?
Нясіце службу, як служакі ўсе.
А знойдуць штосьці белае з чырвоным –
Аж ліхаманка злыдняў затрасе!
Калі на кнізе вокладка з Пагоняй,
У рукі асцярожна так бяруць,
Як скрадзены з рэактара палоній,
Як выцекшую з градусніка ртуць!
Прымаецца па рацыі каманда.
Бязлюднее нейтральная шаша.
І стала ўжо лічыцца кантрабандай
І мова беларуса, і душа.
А перад ёй і плот жалезны кволы,
Хоць сто сабак на пошукі спусці…
У ёй – у кожнай – корабы крамолы,
І злыдням іх ніколі не знайсці!
Міхась СКОБЛА
Вышукваюць крамолу ў багажы.
Па торбах лазяць, аж пакуль не збрыдне,
І тое ім, і гэта пакажы.
Здавалася б, высільвацца чаго ім?
Нясіце службу, як служакі ўсе.
А знойдуць штосьці белае з чырвоным –
Аж ліхаманка злыдняў затрасе!
Калі на кнізе вокладка з Пагоняй,
У рукі асцярожна так бяруць,
Як скрадзены з рэактара палоній,
Як выцекшую з градусніка ртуць!
Прымаецца па рацыі каманда.
Бязлюднее нейтральная шаша.
І стала ўжо лічыцца кантрабандай
І мова беларуса, і душа.
А перад ёй і плот жалезны кволы,
Хоць сто сабак на пошукі спусці…
У ёй – у кожнай – корабы крамолы,
І злыдням іх ніколі не знайсці!
Міхась СКОБЛА
Читайте також |
Коментарі (0) |