реклама партнерів:
Головна › Новини › КУЛЬТУРА

У Білорусі чистять бібліотеки від неугодних авторів

У Беларусі чысцяцца бібліятэкі - паводле спісу (прыкладаецца).

Сябры ў фэйсбуку пытаюцца: а што далей? Далей - вогнішча на плошчы ці кнігарэзная гільяціна. Усё да гэтага ідзе. Але тым, хто трапіў у спіс забароненых, перажываць, думаю няварта. Герой верша паэта-антыфашыста Бертольда Брэхта перажываў з-за адваротнага, і я тут з ім салідарны. Вось той верш у перакладзе на беларускую Аляксея Зарыцкага:

Калі загадалі нацысты спаліць
Кнігі са шкодным зместам,
Адзін гнаны паэт (з самых лепшых),
Прачытаўшы спіс спаленых, жахнуўся,
Чаму яго кнігі забыты.
Акрылены гневам,
Ён напісаў ліст да тых, у каго ўлада.
“Спаліце мяне! -
Пісаў ён крылатым пяром. -
Спаліце мяне!
Не зневажайце мяне!
У спіс уключыце мяне!
Хіба я ў сваіх кнігах
Не пісаў шчырую праўду?
Чаму ж вы ставіцеся да мяне, як да лгуна?
Я загадваю вам:
Спаліце мяне!

900-старонкавая анталогія сусветнай паэзіі "Галасы з-за небакраю", адкуль узяты брэхтаўскі верш, відаць, таксама будзе "вычышчана", бо на вокладцы - прозвішча са спісу...

Міхась СКОБЛА



Теги:Брехт, режим Лукашенка, білоруська література, Міхась Скобла


Читайте також






Коментарі (0)
avatar