75 гадоў Зянону Пазьняку
Розныя ў нас былі адносіны, але праз усё рознае – адно: Беларусь. Не шмат я ведаю людзей, у грудзях якіх гэтак бы балела беларускае сэрца.
ВОЛЯ
Зянону Пазьняку
Рака крыві за волю — праз вякі...
Калі і хто той волі меў даволі?
Зацятыя рабы зацятай волі
Не лепей, чым яе рабаўнікі.
Ніхто не змог, як воля, вольным стаць...
Хоць абдымайся з воляю аберуч —
Паэту вольнай птушкай не спяваць,
Не паляваць тырану вольным зверам.
А вольны, можа, толькі плач сірочы,
Няўцямны крык у прадсмяротны час, —
І кожны з нас здабудзе волю двойчы,
І двойчы згубіць волю кожны з нас.
Усім на волю Бог дае іспыт —
І не займець збавення ад іспыту:
Адзін раз воля — калі ты з нябыту,
Другі раз воля — калі ты ў нябыт.
Владзімір НЯКЛЯЄВ
ВОЛЯ
Зянону Пазьняку
Рака крыві за волю — праз вякі...
Калі і хто той волі меў даволі?
Зацятыя рабы зацятай волі
Не лепей, чым яе рабаўнікі.
Ніхто не змог, як воля, вольным стаць...
Хоць абдымайся з воляю аберуч —
Паэту вольнай птушкай не спяваць,
Не паляваць тырану вольным зверам.
А вольны, можа, толькі плач сірочы,
Няўцямны крык у прадсмяротны час, —
І кожны з нас здабудзе волю двойчы,
І двойчы згубіць волю кожны з нас.
Усім на волю Бог дае іспыт —
І не займець збавення ад іспыту:
Адзін раз воля — калі ты з нябыту,
Другі раз воля — калі ты ў нябыт.
Владзімір НЯКЛЯЄВ
Коментарі (0) |