У навальніцу (пра любоW)
Дзьве кроплі дажджавой вады
На вусны смаглыя зьляцелі,
Каб нам пазбыцца прагі целаў
Так, як належыць маладым.
Грымоты залпамі гулі,
Нябёсы рвала навальніца,
А мы, няхочучы спыніцца,
Залеву ўсмак нагбом пілі.
Губляў лістоту стары вяз
І вецер на рацэ сваволіў,
Струмені срэбнае патолі
Заўзята абдымалі нас.
Калі ж захмарны грамабой
Зямное вымачыў да зёлкі,
Зазьзяў квяцісты німб вясёлкі
Па-над тваёю галавой.
Зьміцер ЗАХАРЭВІЧ
На вусны смаглыя зьляцелі,
Каб нам пазбыцца прагі целаў
Так, як належыць маладым.
Грымоты залпамі гулі,
Нябёсы рвала навальніца,
А мы, няхочучы спыніцца,
Залеву ўсмак нагбом пілі.
Губляў лістоту стары вяз
І вецер на рацэ сваволіў,
Струмені срэбнае патолі
Заўзята абдымалі нас.
Калі ж захмарны грамабой
Зямное вымачыў да зёлкі,
Зазьзяў квяцісты німб вясёлкі
Па-над тваёю галавой.
Зьміцер ЗАХАРЭВІЧ
Читайте також |
Коментарі (0) |