Про те, що Гомельщина це також частина Сіверщини відомо з книг. То ж і пропонуємо Вам інформацію з сайту http://www.scarb.ru/Gomel.htm, щоб Ви могли насолодитися і зрозуміти сіверянський дух Гомельщини. Правда ж Вам зрозумілі тексти? Iз-за гары сокал вылятая…
Iз-за гары сокал вылятая,
Ой, там казачэнька, эй, патапая.
А там казачэнька патапая,
Ой, а яго бацька чуя, эй, не ратуе.
А яго бацька чуя, не ратуя,
Ходзя ж па беражку, эй, ỹсе дратуя. (бядуя)
Ходзя ж па беражку, ỹсе дратуя:
- Ой, загiнеш, сынку, эй, ты загiнеш.
Ой, загiнеш, сынку, ты загiнеш,
Каго ж верна любiш, эй, ты пакiнеш.
- Не загiну, татка, не загiну,
Каго верна люблю, эй, не пакiну.
Песня запiсана Лiцвiнка В., Раговiч У.
у в. Казацкiя Балсуны Веткаỹскага раена
Гомельскай вобл.
Сярод казацкiх песень выяỹляюцца таксама творы, якiя ỹзнiклi ỹ асяроддзi самiх казакаỹ. Яны вызначаюцца свабадалюбствам, маршавым, нават нейкiм залiхвацкiм, тэмпам, рытмам. Падмацоỹваецца гэта i шматлiкiмi клiчнымi iнтанацыямi, якiя так i хочацца падхапiць. Прыкметна адчуваецца непасрэдная сувязь такiх казацкiх песень Гомельшчыны з адпаведнай творчасцю данскiх i ỹкраiнскiх казакаỹ.
Ой, у полi ỹсе туман, ỹсе туман…
Ой, у полi ỹсе туман, ỹсе туман,
Гэй, гэй, ỹсе туман.
А ỹ тумане сiвы конь, сiвы конь,
Гэй, гэй, сiвы конь.
На iм едзе камандзiр наш баявы,
Гэй, гэй, баявы.
Вядзе сотню казакоỹ прама ỹ бой,
Гэй, гэй, прама ỹ бой.
Ỹражжа куля праляцела, як страла,
Гэй, гэй, як страла.
Маладога камандзiра ранiла,
Гэй, гэй, ранiла.
Там дзяỹчына цвет-калiну ламала,
Гэй, гэй, ламала.
Маладога камандзiра квецiла,
Гэй, гэй, квецiла.
Песня запiсана Раговiч У.
у в.Дуброва Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.
Дз.М.Талочка