Білоруські вірші
Абразаў дзядок сукі.
З ім ўнучак быў у садзе:
Яны з дзедам - дружбакі.
- Ты навошта абразаеш
Столькі голля з добрых дрэў?
Хіба дроў зусім не маеш
Ці на старасць зваряцеў?
Разгубіўся дзед... Не зразу
На пытанне адказаў:
Бачыш, як смаркач абразіў!
Драбязя, а так падцяў !
- Я ,саколік мой, знішчаю
Толькі хворыя сукі,
Маладзенькіх не чапаю,
Хай растуць ва ўсе бакі!
А з старых галін , унучак,
Больш нам яблыкаў не рваць.
Нат у кніжках зараз вучаць,
Як старое прыбіраць.
Вось цяпер сам будзеш ведаць,
Як хадзіць трэба ля дрэў.
- Дзед , а што табе абрэзаць,
Каб і ты памаладзеў?
Зноў збянтэжыўся старэнькі,
З паўхвіліны соп,маўчаў ...
Потым буркнуў :
- От дурненькі!
Ды калі б я тое знаў,
Дык гадоў таму пятнаццаць
Знішчыў корань той ці сук!
А цяпер давай збірацца,
Змарнаваў настрой ты , унук!
Аляксей Галаскок
Стогнуць дрэвы пад востраю "шведкай" ,
Збітым птахам ляцяць да зямлі.
Абдымаюць апошні раз сцежкі,
Пакідаюць у зямлі карані.
За валюту,зусім без прынукі,
Нішчаць лес ад зары да зары.
Ці пачуюць зязюлю ўнукі
Ў стогадовым разважным бары?
Дрэвы роўна пілой пакрыжуюць,
Абцярэбяць ды - на тартакі.
Ураз на дошчачкі распілуюць,
Спраўна зложаць у штабялі.
А далей будзе ўсё вельмі проста:
На машынах чужых - за мяжу,
Зробяць мэблю прыгожую з форсам
І на продаж назад прывязуць.
Хто ўбачыць ,падумае : з густам
За мяжой могуць мэблю рабіць.
Не пазнае ніхто , гэта ж лес, беларускі ,
Не дажыўшы свой век, гарнітурам стаіць.
Аляксей Галаскок
Жывіце,вёсачкі, не памірайце,
Бо разам з вамі знікне мова.
Нашчадкі родныя, хавайце,
Шануйце кожна наша слова !
Засохне бор,здзічэе сад,
Іх чалавек пасадзіць знову.
Ці зможам мы вярнуць назад,
Як знікне,матчыную мову?
Яе з экрана не чуваць,
Па-руску там вядуць размову.
І "зоркі" любяць скавытаць
Пра "Happy end " англійскай мовай.
На помніках,быццам чужым,
На развітанне пішуць словы
" вас любим, помним и скорбим "
Другою мовай - ганаровай.
Чаму ж мы памяць не шануем,
Бо прашчуры здаўна казалі
Аб тых, хто адышоў "сумуем"
І моўчкі ля крыжоў стаялі.
Засохне бор,здзічэе сад...
У кожнага свой шлях жыццёвы.
Не дай нам Бог, каб мы назад
Вярталі згубленую мову.
Аляксей Галаскок
Читайте також |
Коментарі (0) |