Абаронцам Саледару
Вы – соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, дык чым асоліш яе? Яна ўжо ні на што ня прыдатная, хіба што выкінуць яе прэч на патаптаньне людзям (Мц. 5:13).
Мы соль нязломнае зямлі,
Паводле словаў капэляна,
У горадзе, што быў калісь,
Каля разбураных капальняў.
Мы сьлёзаў соль са шчок тваіх
У момант скрушнага расстаньня.
Учора капэлян аціх –
Душою выпарыўся з ранаў.
Сярод агню і рэшткаў сьцен
Стаім, бы мур, у пекле бою,
Бо страцім якасьці свае –
Тады рабіцьмяце што з сольлю?
Зьміцер ЗАХАРЭВІЧ
Мы соль нязломнае зямлі,
Паводле словаў капэляна,
У горадзе, што быў калісь,
Каля разбураных капальняў.
Мы сьлёзаў соль са шчок тваіх
У момант скрушнага расстаньня.
Учора капэлян аціх –
Душою выпарыўся з ранаў.
Сярод агню і рэшткаў сьцен
Стаім, бы мур, у пекле бою,
Бо страцім якасьці свае –
Тады рабіцьмяце што з сольлю?
Зьміцер ЗАХАРЭВІЧ
Читайте також |
Коментарі (0) |