реклама партнерів:
Головна › Новини › Гарячий коментар

Росія відключила Бєларусь. По-дружньому...

Расійскае ААТ «Інтэр РАО ЕЭС» апоўначы 29 чэрвеня спыніла экспарт электраэнергіі ў Беларусь.
Прычына — адсутнасць чарговага плацяжу ў памеры 600 млн. рублёў (21,3 млн. даляраў ЗША) для пагашэння запазычанасці.

«На 22.00 аўторка плацёж не паступіў. Мы пацвярджаем, што ў 00.00 29 чэрвеня часова цалкам абмяжоўваем пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь. Чакаем паступлення плацяжу ў бліжэйшыя дні», — прыводзіць РІА «Навіны» словы прадстаўніка кампаніі.

Урад Расіі чакае, што Мінск пагасіць запазычанасць за спажытую электраэнергію ў хуткім часе і яе пастаўкі ў краіну будуць ажыццяўляцца ў нармальным рэжыме,
заявіў журналістам у Маскве 28 чэрвеня віцэ-прэм’ер РФ Ігар Сечын.

Ён зазначыў, што доўг Беларусі за пастаўкі электраэнергіі ў сакавіку-маі складае каля 1,2 млрд. расійскіх рублёў, і за чэрвень можа ўзрасці яшчэ на 400 млн. рублёў.

Сечын таксама паведаміў, што паводле звестак на 24 чэрвеня Беларусь пералічыла кампаніі «Інтэр РАО ЕЭС», якая ажыццяўляе энергапастаўкі, каля 8 млн. рублёў, або 1,3% ад наяўнага доўгу.

«Разлічваем, што ў хуткім часе разлікі будуць праведзеныя і пастаўкі адновяцца», — цытуе Сечына РІА Новости.

Віцэ-прэм’ер падкрэсліў: абмежаванне паставак электраэнергіі ў Беларусь, якое плануецца, не мае палітычнай падаплёкі — размова ідзе пра ўзаемадзеянне энергетычных кампаній. Гэта «абсалютна рыначныя працэсы: электраэнергія павінна быць аплачаная», дадаў Сечын.

Ён заўважыў, што абмежаванне паставак электраэнергіі ў Беларусь не паўплывае на энергабяспеку Калінінградскай вобласці РФ, а таксама не адаб’ецца на энергазабеспячэнні беларускіх спажыўцоў.

Нагадаем, кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» абвясціла, што ў ноч на 29 чэрвеня спыняе пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь,
бо Мінск не аплаціў доўг ва ўстаноўлены час.

Праблемы з пастаўкамі ўзніклі ў пачатку месяца з-за крызісу на валютным рынку.

«Белэнерга» сутыкнулася з праблемай канвертацыі валюты.

9 чэрвеня кампанія «Інтэр РАО» абмежавала пастаўкі з-за наяўнасці запазычанасці. З самага пачатку поўнае спыненне паставак у выпадку непагашэння доўгу планавалася на 22 чэрвеня, аднак затым было прынятае рашэнне перанесці яго на 27 чэрвеня.

Па выніках перамоў быў складзены і падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім Мінск абавязаўся пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня. 13 чэрвеня пастаўкі ў Беларусь былі цалкам адноўленыя, а 15-га — «Белэнерга» пералічыла першы транш плацяжу па запазычанасці ў памеры 600 млн. расійскіх рублёў, доўг за сакавік.

23 чэрвеня прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас візіту ў Санкт-Пецярбург заявіў: Беларусь поўнасцю разлічыцца за пастаўленую электраэнергію да 28 чэрвеня. Паводле яго слоў, «у прынцыпе, у Беларусі дастаткова магутнасцяў, каб забяспечыць унутраны рынак у электраэнергіі поўнасцю, нават з лішкам», аднак некаторыя энергетычныя магутнасці ў Беларусі «не вельмі эфектыўныя».

Аднак грошы ў Маскву не паступілі дагэтуль.

Афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі сітуацыю не каментуюць.
Наша Ніва



Теги:відключення електроенергії, Лукашенка, Білорусь, Росія


Читайте також






Коментарі (0)
avatar