реклама партнерів:
Головна › Новини › ПОГЛЯД

Немаўля і тры каралі (чатыри сьвечкі)

Каторы вечар на дварэ
Слата й бязладнасьць –
Зіма заўчасна растае,
Але панадна
Чатыры сьвечкі на стале –
Вянок калядны –
Гараць, і мне ўваччу ўстае
Сюжэт спагадны.

Як з далечных краёў зямлі
Скрозь навальніцы
Імкнуліся тры каралі
На чаломбіцьце
Да немаўляці, а калі
Пасьпелі быццам,
Яму пакорна аддалі
Свае сталіцы.

І зорка іх штогод вядзе
У хлеў авечы,
Дзе сьветла пасьміхнуўся ў сьне
Сын Чалавечы.
Ясьнеюць душы ў тым сьвятле –
Прад Збаўцам вечным,
Таму чатыры на стале
Зіхцяцца сьвечкі.

Зьміцер ЗАХАРЭВІЧ
Ілюстрацыя – «Тры каралі» (А.Сільвановіч, 2020 г.)



Теги:білоруська поезія, Різдво, Зьміцер Захаревіч


Читайте також






Коментарі (0)
avatar