Дыялог
Усміхнемся разам !
- Набраўся зноў , як жаба мулу,
Ну ,пакажы,ці што прынёс.
Сам пагуляў , а жонцы - дулю ?
Каб чорт цябе да ранку трос !
Сусед і вып'е , і цукерак
Заўсёды прынясе дамоў.
У цябе ад іх няма й паперак.
Усе цягнеш да сваіх сяброў.
Наш кот і той раз у тыдзень,
Як зловіць мыш ,дык мне нясе.
Ну,прызнавайся, стары злыдзень,
Зноў грошы "прасадзіў " усе?!
Чаго маўчыш ? Скажы хоць слова,
Бо не ўтрымаюся - заб'ю!
Няўжо прапіў ты нават мову?
-- Ну ,дзе табе я мыш злаўлю?..
Аляксей ГАЛАСКОК
Коментарі (0) |