реклама партнерів:
Головна › Новини › Спецакції

Да ўвагі чытачоў! Звертається білоруський письменник.

Бунтоўная трылогія беларускага пісьменніка Васіля Цімафеевіча Якавенкі "Пакутны век", выдадзеная ў 2006 годзе ў складзе раманаў "Кабала", "Надлом" і "Гульня на згубу", знайшла сабе ўдзячных чытачоў і гарачых прыхільнікаў, атрымала ўсхваляваныя чытацкія водгукі ў друку. У ёй расказана пра тое, пра што раней маўчалі.
Гранічна праўдзівая, шматгранная на адлюстраванне жыцця, яна была названа карыфеем філалогіі Алегам Лойкам творам усебеларускім, усеславянскім і ўсееўрапейскім. Твор прасякнуты ідэяй нацыянальнага самасцвярджэння, адраджэння беларускай дзяржаўнасці і ахоплівае падзеі на Беларусі і ў свеце больш, чым за сто гадоў.
Аўтарам падрыхтавана да друку ў 2009 годзе новая рэдакцыя "Пакутнага веку", яна дапоўнена новымі раздзеламі, паглыблена ў сутнасць эпахальных падзей, гістарычных характараў. 2-е выданне будзе яшчэ больш дагледжана па мове і іншых выяўленчых сродках, палепшылася вёрстка. Аб'ём – 890 старонак.
Не застаецца сумненняў, што ў паноўленай рэдакцыі эпапея прынясе чытачам новае эстэтычнае задавальненне, суперажыванне і радасць ад сустрэч з цікавымі, яркімі, каларытнымі па духу героямі, ад дакранання да малавядомых фактаў і таямніц нацыянальнай і сусветнай гісторыі, яна пакіне ў душы добры эмацыянальны зарад.
Аўтар абвяшчае збор дабрачынных сродкаў для падтрымкі выдавецкага праекта.
Пры перасылцы грошай у памеры 40 тысяч рублёў на адрас 220116, Мінск – 116, п/с 268, кожны атрымае не толькі аўтарскую ўдзячнасць, але і новую кнігу з аўтографам.
Калі ласка, разам ажыццявім праект!
Аўтар кнігі пры падтрымцы сакратарыята Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Кантактныя тэлефоны:
+375 29 // 776 77 13 МТС альбо 30 44 064








Коментарі (0)
avatar